Вучыць сучасна і нестандартна, цікава і творча

Каб працаваць максімальна эфектыўна ў наша тэхналагічнае стагоддзе, настаўніку трэба пастаянна быць у пошуку і няспынна вучыцца самому. У гімназіі № 1 Навагрудка Гродзенскай вобласці калектыву стараюцца дапамагаць ісці ў нагу з часам і своечасова асвойваць новыя тэхналогіі. На працягу мінулага навучальнага года тут працавала творчая група педагогаў, якая займалася вывучэннем актуальнай тэмы “Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе элементаў дыстанцыйнага навучання”. Да ... Падрабязней »

Інтэгратыўны падыход як маналіт ведаў

Тэндэнцыя сучаснай адукацыі — арыентацыя на ўваходжанне ў сусветную адукацыйную прастору. Кожны з нас не раз заўважаў, што інтэграцыйныя працэсы актывізаваны на ўсіх узроўнях развіцця грамадства, і не толькі на міждзяржаўным, але і на асобасным. Таму інтэграцыя ведаў — гэта ўжо не інавацыйная з’ява ў адукацыі, а адна з асноўных яе мэт. Гэта фундамент бязмежнай магчымасці эксперыментальнага ўвасаблення і глыбіні творчага ... Падрабязней »

Эўрыстычная праграма для творчага навучання

Сучаснаму грамадству патрэбен выпускнік, які не проста валодае пэўнай сумай ведаў, а здольны творча падыходзіць да вырашэння розных адукацыйных, прафесійных і жыццёвых задач. Працуючы ў гімназіі, добра разумею, што адным з асноўных кірункаў педагагічнай дзейнасці з’яўляецца работа з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі. Аналізуючы вынікі ўдзелу гімназістаў у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, творчых конкурсах і інтэлектуальных турнірах, мы з калегамі прыйшлі да высновы, ... Падрабязней »

Матэматыка ў “дыягнастычным цэнтры”

У гэтым артыкуле хачу падзяліцца вопытам правядзення нестандартных урокаў, адным з якіх з’яўляецца ўрок матэматыкі ў 5 класе пад назвай “Дыягнастычны цэнтр” па тэме “Дзеянні з дробавымі лікамі”. Не сакрэт, што гульнявая форма заняткаў — адна з эфектыўных форм правядзення ўрокаў матэматыкі, паколькі найбольш моцныя тыя веды, якія набываліся з зацікаўленасцю. Падрабязней »

Увага — аснова арфаграфічнай пільнасці

Фарміраванне трывалых арфаграфічных навыкаў — адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове. Правільнае пісьмо забяспечвае дакладнасць выказвання думак, узаемаразуменне людзей у пісьмовых зносінах. Ад ступені сфарміраванасці навыкаў правапісу залежыць арфаграфічная і маўленчая пісьменнасць школьніка, яго здольнасць засвойваць родную мову ў пісьмовай форме. Большасць вучняў хоць і ведаюць правілы, аднак пішуць з памылкамі. У чым жа прычына гэтага? У няўменні навучэнца ... Падрабязней »

Ад здароўезберажэння да якаснага навучання,

ці Нестандартны падыход да правядзення педагагічнага савета ў сельскай школе Метадычная работа з’яўляецца важным вектарам развіцця любой установы адукацыі. І ад таго, як яна будзе арганізавана, залежыць, у якім напрамку школа будзе рухацца сёння. Школа ў аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці на працягу 3 гадоў займае лідзіруючыя пазіцыі ў раённым конкурсе “Школа ўзорнай якасці і парадку”, а значыць, вектар ... Падрабязней »

Як з урока нямецкай мовы перанесціся ў далёкую Германію?

У настаўніцы замежных моў сярэдняй школы № 2 Жодзіна Мінскай вобласці Алены Уладзіміраўны Пузына склаўся свой асаблівы падыход да выкладання. У кабінеце нямецкай мовы яна імкнецца стварыць ні многа ні мала маленькую Германію. Ёй важна, каб дзеці адчувалі каларыт краіны, мова якой вывучаецца, і непасрэдную сувязь з ёй, каб з цікавасцю атрымлівалі новыя веды і актыўна прымянялі іх на практыцы. Абудзіць цікавасць ... Падрабязней »

Нясумны педсавет: парады і прапановы

Калі ў вас і вашых калег чарговае пасяджэнне педагагічнага савета асацыіруецца з серыяй дакладаў на працягу 2—3 гадзін, неактуальнасцю ўзнятых пытанняў і, самае галоўнае, адсутнасцю сувязі з педагагічнай практыкай — гэта азначае, што такі педагагічны савет не выконвае свае функцыі. Прапануем вам шэраг парад, якія дазволяць правесці яго актыўна і прадукцыйна. 1. Адказна стаўцеся да планавання тэматыкі правя­дзення педагагічнага савета. Актуальнасць ... Падрабязней »

Навыкі ХХІ стагоддзя на ўроках замежнай мовы

Сённяшнім выпускнікам школы неабходна не толькі фундаментальная базавая падрыхтоўка па замежнай мове, але і інфармацыйна-тэхналагічная гатоўнасць: веданне сродкаў інфармацыйных і лічбавых тэхналогій і ўменне з імі абыходзіцца, уменне збіраць, ацэньваць і выкарыстоўваць інфармацыю, высокая адаптыўнасць у здольнасці прыстасоўвацца да новых умоў работы, камунікатыўнасць і ўменне працаваць у камандзе, здольнасць да самаразвіцця і патрэба ў рэгулярным павышэнні кваліфікацыі. На вырашэнне гэтых ... Падрабязней »

Воспитание патриотизма на уроках литературы

Какими мы воспитаем учеников, кем выйдут они во взрослую жизнь, что они смогут взять из детства, развить, приумножить? Какую жизненную позицию они займут: будут ли пассивными созерцателями, то ли просто хорошими исполнителями, или людьми активными, думающими, способными преобразовать любую ситуацию, решить любую проблему? Это зависит от нас, учителей. Ведь личность учителя проецируется на детей. Идея патриотизма во все времена занимала ... Падрабязней »