З 9 па 25 лютага ў Паўднёвай Карэі праходзіць зімовая Алімпіяда. Прапаную матэрыялы для правядзення ўрока беларускай мовы з выкарыстаннем спартыўнай лексікі. Гэтыя заданні можна выкарыстоўваць пры вывучэнні ўсіх раздзелаў беларускай мовы з улікам індывідуальных магчымасцей вучняў. Яны ажыўляюць урок, выклікаюць цікавасць, даюць магчымасць уключыць у маўленчы працэс максімальную колькасць дзяцей, а галоўнае, спрыяюць актыўнаму папаўненню слоўнікавага запасу вучняў. Народная ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня
Інструментарый для павышэння эфектыўнасці вучэбнага працэсу
“Можна і патрэбна настаўніку даць педагагічны інструментарый, і тады яго месца будзе самым лепшым месцам пад сонцам”, — пісаў Я.А.Каменскі. Такім інструментарыем бачыцца педагагічны савет, які з’яўляецца эфектыўным сродкам павышэння якасці адукацыі і прафесіяналізму настаўнікаў, развіцця іх індывідуальнасці. Якім жа павінен быць педагагічны савет і якім крытэрыям ён павінен адпавядаць? Па-першае, адзначу актуальнасць, значнасць і ўсеагульнасць праблемы, якая патрабуе ўсебаковага ... Падрабязней »
Прафесійнае станаўленне ў інавацыйным асяроддзі
Змены, якія адбываюцца ў жыцці грамадства, складаныя задачы, якія стаяць перад адукацыяй на сучасным этапе развіцця краіны, патрабуюць перагляду поглядаў на прафесійнае станаўленне педагога. Ва ўмовах пераасэнсавання і мадэрнізацыі традыцыйных форм і метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, пры ўвядзенні інавацый павышаецца роля даследчых, праекціровачных кампетэнцый у прафесійным станаўленні педагога. Настаўнік павінен умець арыентавацца ў новых сацыякультурных умовах, знаходзіць свой падыход да ... Падрабязней »
Двайны эфект
Настаўнік геаграфіі і гісторыі сярэдняй школы № 18 Гродна Яўген Котусеў мае невялікі стаж работы (5 гадоў), але дастатковы, каб лічыцца дарослым педагогам. Хаця насамрэч ён даўно вырас. І тое, што праводзіў майстар-клас на апошнім рэспубликанскім калядным фестывалі педагагічнага майстэрства, які праходзіў у канцы мінулага года на базе АПА, — яркае таго пацвярджэнне. Яўген Мікалаевіч дзяліўся з калегамі сваім вопытам ... Падрабязней »
Каб алімпіядная хвароба перадавалася
Праблема пошуку, развіцця і выхавання таленавітых дзяцей — адна з самых актуальных на сённяшні дзень. Працаваць з такімі дзецьмі — адно задавальненне. Неабходна толькі накіраваць іх у рэчышча пад назвай Творчасць. І не важна, ці будуць яны займацца даследчай дзейнасцю, бліснуць інтэлектуальнымі здольнасцямі на алімпіядзе, пакажуць сваё майстэрства на пазакласных мерапрыемствах — яны абавязкова накіруюць вас у вірлівыя воды сваёй творчасці. Усялякае ... Падрабязней »
Як урок пачнеш, так яго і правядзеш
Як вядома, чалавека сустракаюць па адзенні. А ці задумваліся вы, як фарміруецца першае ўражанне ад праведзенага ўрока? На мой погляд, яно залежыць менавіта ад пачатку ўрока. Выбар форм і метадаў, якія выкарыстоўваюцца ў пачатку ўрока, залежыць ад многіх фактараў: асаблівасцей і ўзроўню падрыхтоўкі дзяцей, спецыфікі прадмета, складанасці тэмы, магчымасцей і тэхнічнага забеспячэння кабінета, а таксама майстэрства настаўніка. Прааналізаваўшы праведзеныя ўрокі, ... Падрабязней »
Медыярэсурсы для высокіх вынікаў
Камп’ютар, інтэрнэт, мабільны тэлефон, тэхнічныя навінкі — усё гэта для цяперашніх школьнікаў натуральна. Таму ў сваёй рабоце я актыўна выкарыстоўваю розныя медыярэсурсы. Правільна арганізаваная работа і старанна падабраныя сродкі дазваляюць дасягнуць значна большага эфекту ў навучанні. Задачай педагога сучаснай школы пры фарміраванні іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі з’яўляецца стварэнне такіх умоў навучання, пры якіх навучэнцы атрымліваюць сукупнасць ведаў аб правілах функцыянавання моўных ... Падрабязней »
Спантанная гаворка па алгарытме настаўніцы
На ўроку настаўніцы англійскай мовы гімназіі № 3 Барысава Юліі Уладзіміраўны Сцяпанавай успомнілася нядаўна пачутае меркаванне Мікалая Іванавіча Запрудскага: “Калі настаўнік сам зацікаўлены ў пазнанні новага, то і яго вучням будзе цікава вучыцца”. Думка не новая, гэта ўжо аксіёма. Але яна патрабуе актуалізацыі, бо праблема вучнёўскай матывацыі па-ранейшаму не вырашана. І мне здаецца, што яна будзе знята пры наяўнасці пазнавальнай ... Падрабязней »
Камандная гульня,
або Як павысіць матывацыю да фізічнай актыўнасці? За апошняе дзесяцігоддзе знізіўся ўзровень фізічнага развіцця дзяцей. Не сакрэт, што дзеці большую частку часу праводзяць у нерухомым становішчы (за партай у школе, каля тэлевізара і камп’ютара дома). Гэта павялічвае статычную нагрузку на пэўныя мышцы і выклікае іх стамленне. Зніжаецца сіла і працаздольнасць мускулатуры, што выклікае пагаршэнне здароўя дзіцяці, затрымку ўзроставага развіцця хуткасці, ... Падрабязней »
Лайфхакі ў выкладанні гісторыі
Зрабіць прадмет цікавым, а вучняў матываванымі дапамогуць нестандартныя метады навучання “Як правільна з’есці слана?” Такое пытанне можна пачуць ад сучасных работадаўцаў пры ўладкаванні на працу. Пры гэтым акцэнтуецца ўвага на тым, як чалавек будзе будаваць свой адказ, як абгрунтуе сваю ідэю, наколькі крэатыўна будзе думаць і выкладаць думкі. Гэта сведчанне таго, што новая сітуацыя на рынку працы патрабуе не толькі ... Падрабязней »