У сувязі з ростам аб’ёмаў інфармацыі становіцца папулярным прадстаўляць інфармацыю ў выглядзе выяў. Па даных даследавання CISCO, 90% усёй інфармацыі ў інтэрнэце — візуальныя даныя. Велізарную колькасць інфармацыі неабходна асвойваць і сучасным школьнікам. Для сённяшніх навучэнцаў самымі звыклымі і хуткімі для ўспрымання формамі інфармацыі з’яўляюцца выявы, відэа і іншыя візуальныя даныя. Развіццё інфармацыйных тэхналогій і фарміраванне новай візуальнай культуры вылучае новыя ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Педагагічная майстэрня
Анлайн-настаўнік № 1
Нядаўна на спецыялізаванай еўрапейскай платформе Vedamo прайшоў фінал конкурсу для таленавітых педагогаў “Анлайн-настаўнік № 1 у Беларусі”. Арганізатарам конкурсу выступала першая ў Беларусі анлайн-школа Prime (https://primeonline.by) пры інфармацыйнай падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі (http://mgiro.minsk.edu.by). У склад журы конкурсу ўвайшлі заснавальнік і дырэктар Prime Таццяна Курэц; настаўнік-метадыст, пераможца міжнародных конкурсаў “Лепшы настаўнік рускай славеснасці найбліжэйшага замежжа”, EdCrunchAwardOEK Алена Волкава; магістр ... Падрабязней »
Вучыць сучасна і нестандартна, цікава і творча
Каб працаваць максімальна эфектыўна ў наша тэхналагічнае стагоддзе, настаўніку трэба пастаянна быць у пошуку і няспынна вучыцца самому. У гімназіі № 1 Навагрудка Гродзенскай вобласці калектыву стараюцца дапамагаць ісці ў нагу з часам і своечасова асвойваць новыя тэхналогіі. На працягу мінулага навучальнага года тут працавала творчая група педагогаў, якая займалася вывучэннем актуальнай тэмы “Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе элементаў дыстанцыйнага навучання”. Да ... Падрабязней »
Увага — аснова арфаграфічнай пільнасці
Фарміраванне трывалых арфаграфічных навыкаў — адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове. Правільнае пісьмо забяспечвае дакладнасць выказвання думак, узаемаразуменне людзей у пісьмовых зносінах. Ад ступені сфарміраванасці навыкаў правапісу залежыць арфаграфічная і маўленчая пісьменнасць школьніка, яго здольнасць засвойваць родную мову ў пісьмовай форме. Большасць вучняў хоць і ведаюць правілы, аднак пішуць з памылкамі. У чым жа прычына гэтага? У няўменні навучэнца ... Падрабязней »
Як з урока нямецкай мовы перанесціся ў далёкую Германію?
У настаўніцы замежных моў сярэдняй школы № 2 Жодзіна Мінскай вобласці Алены Уладзіміраўны Пузына склаўся свой асаблівы падыход да выкладання. У кабінеце нямецкай мовы яна імкнецца стварыць ні многа ні мала маленькую Германію. Ёй важна, каб дзеці адчувалі каларыт краіны, мова якой вывучаецца, і непасрэдную сувязь з ёй, каб з цікавасцю атрымлівалі новыя веды і актыўна прымянялі іх на практыцы. Абудзіць цікавасць ... Падрабязней »
ІКТ на ўроках хіміі, ці Шлях да ўзаемаразумення паміж вучнямі і настаўнікам
Вольга Лаўрэнцьеўна Амельяновіч выкладае хімію ў навагрудскай гімназіі № 1 Гродзенскай вобласці. На сваіх уроках яна актыўна і паспяхова выкарыстоўвае інтэрактыўныя камунікацыйныя тэхналогіі. А заўсёды быць на сувязі з вучнямі ёй дапамагае ўласны блог. Як паказаў час, складаныя тэмы і сам прадмет становяцца больш блізкімі і зразумелымі, калі размаўляць з дзецьмі новага пакалення на адной мове і будаваць адукацыйны працэс ... Падрабязней »
Дабавіць у навучанне аптымізму і пазітыву
З настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Парэцкай сярэдняй школы Гродзенскага раёна Наталляй Уладзіміраўнай Даніловіч я пазнаёмілася на ІІІ Міжнародным фестывалі прафесійнага майстэрства педагогаў “Пазнанне ў сутворчасці”. Педагог набрала максімальную колькасць балаў і стала абсалютнай пераможцай гэтага фестывалю. Шчырая ўсмешка, бляск у вачах, захапленне любімай справай, энергія і жаданне зрабіць навучанне дзяцей цікавым, матываваным, усвядомленым, а работу ... Падрабязней »
На ўрокі рускай — з настроем
Выкарыстанне патэнцыялу сацыяльнай сеткі ў адукацыйным працэсе У сучасных умовах узрастае актуальнасць выкарыстання навучання на адлегласці і магчымасцей сацыяльных сетак. Хачу падзяліцца гісторыяй свайго сяброўства з сацсеткамі. Да работы з сацсеткамі я звярнулася па некалькіх прычынах. Па-першае, бацькі папрасілі выкладваць у “Аднакласніках” фота з мерапрыемстваў, якія я праводжу з дзецьмі. Па-другое, першае даследаванне чытацкай дасведчанасці PISA ў Беларусі, у якім мы ... Падрабязней »
З натхненнем па жыцці
З настаўніцай рускай мовы і літаратуры гімназіі № 40 Мінска Ірынай Яўгенаўнай Жданеняй мне пашчасціла пазнаёміцца гадоў сем назад. Натхнёная і творчая, апантаная любімай працай, Ірына Яўгенаўна перадае захопленасць мовай і літаратурай сваім выхаванцам. Педагог з 2012 года з’яўляецца рэдактарам гімназічнага часопіса “Натхненне”, яна — уладальнік гранта Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйнага праекта “Школьны часопіс як сродак фарміравання творчай асобы”. Пра тое, ... Падрабязней »
“Я вясну і сонца прынесла з сабою”
З цёплай вясновай ноткі пачалася наша размова з выхавальніцай ясляў-сада № 5 Івацэвіч Наталляй Васільеўнай Лемяшэўскай, фіналісткай Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года — 2017”. Яна падарыла мне цудоўны букет жоўтых цюльпанаў, якія сама вырасціла, і запрасіла наведаць свае заняткі з выхаванцамі 4—5 гадоў па тэме “Вясна”. Педагог ужо другі год працуе ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Заняткі ... Падрабязней »