Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на ўроках англійскай мовы прыносіць педагогу задавальненне ад выкладання, радасць ад вынікаў сваёй працы і, што немалаважна, робіць працэс навучання займальным для вучняў. Як паказвае асабісты вопыт, на кожным этапе заняткаў ёсць месца інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям. Выступленне на сцэне, удзел у канцэртах — важны складнік навучання. Гэта адмысловая форма музычнай дзейнасці, вынік напружанай працы, а таксама галоўны стымул ... Падрабязней »
Tag Archives: настаўнік
Падарожжа ў Каралеўства герояў Дыснея
Апошнім часам усё часцей уздымаецца пытанне аб прымяненні новых тэхналогій пры вывучэнні замежных моў, якія б дазволілі актывізаваць вучэбна-пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Укараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у прыватнасці Web-сэрвісаў, у працэс навучання з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у методыцы навучання замежным мовам. Web-сэрвісы дазваляюць далучаць навучэнцаў да дыялогу, павышаюць цікавасць да навучання, узбагачаюць вучэбны працэс разнастайнымі найноўшымі метадамі навучання. Сістэматычнае прымяненне Web-сэрвісаў ... Падрабязней »
Дакрануцца да гісторыі сваёй краіны
Ксенія Аляксандраўна Адасік — настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 39 імя І.Д.Лебедзева Гродна разам з мужам Ігарам з’яўляюцца заснавальнікамі праекта belzamki.by. Сваёй галоўнай задачай яны лічаць папулярызацыю гістарычных ведаў аб нашай краіне, прыцягненне ўвагі да багаццяў і разнастайнасці яе гістарычнай архітэктурнай спадчыны шляхам стварэння папяровых макетаў. Педагог паспяхова працуе ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ... Падрабязней »
Адаптыўная адукацыйная мадэль “Всезнайка”, або З чаго пачынаецца дарога ў 5 клас?
У жыцці дзіцяці, якое пераходзіць з пачатковай школы ў 5 клас, адбываюцца вялікія змены. Першая з іх звязана са своеасаблівым заканчэннем дзяцінства, другая — з новай сістэмай навучання: класны кіраўнік, настаўнікі-прадметнікі, якія выкладаюць дысцыпліны ў розных кабінетах, і трэцяя звязана, магчыма, нават з новым класным калектывам. Многія пяцікласнікі ганарацца тым, што сталі старэйшымі і хутка прывыкаюць да новых умоў навучання, ... Падрабязней »
Ствараем вэб-квест. У дапамогу — фантазія і творчыя здольнасці
У канцы мінулага навучальнага года ў сталіцы былі падведзены вынікі гарадскога агляду-конкурсу “Метадычны вернісаж “Магу навучыць…”. Яго пераможцай у намінацыі “Прыкладны метадычны прадукт. Дыдактычная гульня” прызнана настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 191 Мінска Вольга Станіславаўна Харловіч. Пра ўдзел у конкурсе, адметнасці прадстаўленай дыдактычнай гульні, сакрэты стварэння вэб-квестаў — наша гутарка з педагогам. Знаёмцеся — Вольга ХАРЛОВІЧ. Ініцыятыўны, творчы, ... Падрабязней »
А я казачкі люблю
Праблема матывацыі ў навучанні з кожным годам становіцца ўсё глыбейшай не толькі ў старшым звяне, але і ў пачатковай школе. У навучэнцаў знікае цікавасць да вывучэння прадметаў практычна з самага пачатку школьнага шляху. Новае і цікавае становіцца для іх сумным і руцінным. Бацькі пачынаюць наракаць то на настаўніка, то на дзіця, то на вучэбную праграму ў цэлым. Але менавіта бацькі ... Падрабязней »
Навучаючы — вучуся
Для навучэнцаў пачатковых класаў першая настаўніца — нібы добрая чараўніца, якая адкрывае ім свет. Для бацькоў — добры дарадчык. І каб сумяшчаць у сабе гэтыя ролі, настаўніку трэба ведаць і ўмець вельмі многае… Настаўнік, калі ён сумленны, заўсёды павінен быць уважлівым вучнем. Максім Горкі Я заўсёды лічыла, што прафесія настаўніка — гэта адказная і нялёгкая работа. Але разважаючы з вышыні ... Падрабязней »
Як з урока нямецкай мовы перанесціся ў далёкую Германію?
У настаўніцы замежных моў сярэдняй школы № 2 Жодзіна Мінскай вобласці Алены Уладзіміраўны Пузына склаўся свой асаблівы падыход да выкладання. У кабінеце нямецкай мовы яна імкнецца стварыць ні многа ні мала маленькую Германію. Ёй важна, каб дзеці адчувалі каларыт краіны, мова якой вывучаецца, і непасрэдную сувязь з ёй, каб з цікавасцю атрымлівалі новыя веды і актыўна прымянялі іх на практыцы. Абудзіць цікавасць ... Падрабязней »
Якая сувязь паміж “Сіндромам Фальксвагена” і біялогіяй
Ёсць тры сілы, якія прымушаюць дзяцей вучыцца: паслухмянасць, захапленне і мэта. Паслухмянасць падштурхоўвае, мэта вабіць, а захапленне рухае. Вопыт работы паказаў, што павысіць цікавасць да біялогіі можна, паказаўшы навучэнцам, як веды, атрыманыя на ўроках, можа прымяніць у звычайным жыцці. Такім чынам, практыка-арыентаваная скіраванасць навучання біялогіі актывізуе разумовую дзейнасць навучэнцаў, развівае цікаўнасць, дазваляе павысіць узровень біялагічнай падрыхтаванасці, што стварае перадумовы да ... Падрабязней »
З матывацыяй да поспеху
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў замежнай мовы Рэчыцкай раённай гімназіі — гэта дружная і неверагодна крэатыўная каманда. Кіруе аб’яднаннем больш за 10 гадоў настаўніца англійскай мовы Наталля Іванаўна Ярамчук. У камандзе — 10 настаўнікаў англійскай і нямецкай моў. 70% педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. У кожнага члена каманды ёсць свая метадычная іскрынка. Працуючы ў цесным супрацоўніцтве, настаўнікі дзеляцца вопытам адно з адным, ... Падрабязней »