Tag Archives: псіхалогія

Мець зносіны ці не  мець — вось у чым пытанне?!

“У кожным жарце ёсць толькі доля жарту”. Часам чуем мы такое выказванне ад вастрасловаў. У цяперашні момант мы з гэтым згодны на ўсе сто. Адчуем на сабе гэты незвычайны ракурс успрымання быццам бы несур’ёзнага занятку, пройдзем іспыты выбарам метафары. Уявіце, што перад вамі яйка. Якога яно колеру і памеру, не мае значэння, галоўнае — вызначыцеся, каму яно належыць: чарапасе, змяі, ... Падрабязней »

Хто падрыхтуе дарослых будучыні

Калі параўнаць адукацыю з жылым домам, то што ў ім галоўнае для чалавека? Каб было цёпла, утульна, бяспечна і можна было развівацца. Гэта важна для ўсіх, хто жыве ў доме, як дзецям, так і дарослым. Псіхалагічны мікраклімат у нашым метафарычным доме ствараюць у асноўным дарослыя, а дзеці ў ім існуюць, жывуць шчасліва ці не, развіваючыся інтэнсіўна, дынамічна, мала-памалу ці нават ... Падрабязней »

Адзінота — праблема, паратунак ці рэсурс?!

Не важна, у якой краіне, але важна, што з’явіўся ў чалавецтва незвычайны чыноўнік — міністр па адзіноце. Значыць, ёсць у людзей такая праблема, такая бяда, такі дыскамфортны стан, ад якога многія хацелі б пазбавіцца, перастаць адчуваць боль раз’яднанасці. Гаворка пойдзе не пра фізічную ці інфармацыйную ізаляцыю і не пра недахоп іншых людзей побач, а пра розныя варыянты раз’яднанасці душ і як ... Падрабязней »

У асабістую прастору ўваход забаронены?

Тэму, на якую заўсёды варта гаварыць з дарослымі, што вучаць і выхоўваюць дзяцей, падлеткаў, часта шчодрай рукой падносіць нам жыццё. Так і на гэты раз фільм беларускага рэжысёра Аляксандры Бутар “У асабістую прастору ўваход забаронены” падштурхнуў выбраць менавіта гэтую псіхалагічную прастору ў жыцці педагогаў і вучняў для асэнсавання. Мы ўсе хочам гуманістычнай адукацыі і рухаемся да яе. Значыць, абавязаны ўваходзіць ... Падрабязней »

Эй, кіно! Ой, кіно! Ух, кіно!

Ці задумваліся вы калі-небудзь пра ролю кіно ў вашым жыцці, пра тое, што гэта такое для іншых? Глядзець кіно — гэта забава ці работа, кіно — гэта настаўнік ці экзаменатар, абаронца ці крытык, ратавальнік ці кат, асветнік ці прапагандыст, актуалізатар ці маніпулятар, міратворац ці правакатар? Добра падумаўшы, мы вымушаны пагадзіцца з любым варыянтам уплыву кіно на чалавека, усвядоміўшы яго вялікую ... Падрабязней »

Раўняемся на дзіцячага Хрыста

Калі паглядзець на асабістую геаграфічную карту нашага прафесійнага жыцця, то можна ўбачыць на ёй нараўне з горнымі градамі поспехаў, ляснымі масівамі радасцей, азёрамі прызнання, рэкамі актыўнасці, морамі адкрыццяў, ручаямі інавацый і ўпадзіны знясілення, рыфы непрыемнасцей, балоты турбот, скалы негатыўных эмоцый. Калі-нікалі мы чуем ад спецыялістаў медыцыны прароцтвы, што ўжо наша дзесяцігоддзе дваццаць першага стагоддзя на другое месца па распаўсюджанасці захворванняў ... Падрабязней »

Не спыняйце свае парывы суровым голасам розуму

Што робіць чалавек, прафесійным абавязкам якога з’яўляецца ацэньванне, з ацэначнымі кручкамі ў адпачынку? Ці здае гэты інструмент на захоўванне, ці адкладвае ў доўгую скрыню, ці зачахляе і абыходзіць бокам, ці па-ранейшаму актыўна выкарыстоўвае, накіроўваючы яго вастрыё ў свой бок, пераўтвараючы сябе з прынцэсы ў Папялушку, а з прынца — у жабрака? Ці ляцяць стрэлы ў самаацэнку, вымушаючы яе вагацца ці ... Падрабязней »

Для чалавека няма нічога больш карыснага, чым чалавек

Сабраўшы плады дзейнасці навучальнага года 2016/2017, дачакаўшыся жаданых адпускных дзён, мы выявім, што вечная супярэчнасць паміж “трэба” і “хочацца” рэзка хіснулася ў бок “хочацца”. Чаго хочацца педагогу летам: пагасціць у цудоўнай райскай краіне свабодных гультаёў ці быць, як і раней, прафесійна актыўным, толькі не ў школьным класе, а на прыродзе, у лесе? Дыялог з чытачом Калі вы з другой кагорты, ... Падрабязней »

Не закрывацца да жыцця

Чалавечае грамадства, як і асобна ўзятыя яго прадстаўнікі, набываючы вопыт, развіваецца, становіцца больш мудрым, а значыць, звяртае ўсё больш увагі на адукацыю падрастаючага пакалення і ўмовы, у якіх гэты працэс праходзіць. У цяперашні час у фокусе ўвагі — профільнае навучанне, а гэта, у сваю чаргу, прадугледжвае выяўленне і навучанне адораных вучняў. Такім чынам, важна, каб педагог, які працуе з імі, ... Падрабязней »

Шчасце на выбар

Раз-пораз мы заўважаем газетныя радкі, чуем з тэле- і радыёэфіру , што да Новага года засталося… шаснаццаць, дванаццаць, восем і ўсё менш дзён! Спяшайцеся купіць падарункі родным, прадукты да навагодняга стала, білеты на забавы. Спяшайцеся запісацца ў цырульню, салон прыгажосці, фітнес-клуб, забраніраваць месца ў рэстаране, катэджы для таго, каб лепшым чынам сустрэць Новы год і быць ад гэтага шчаслівым. Святочная ... Падрабязней »