Author Archives: Илья

А я казачкі люблю

Праблема матывацыі ў навучанні з кожным годам становіцца ўсё глыбейшай не толькі ў старшым звяне, але і ў пачатковай школе. У навучэнцаў знікае цікавасць да вывучэння прадметаў практычна з самага пачатку школьнага шляху. Новае і цікавае становіцца для іх сумным і руцінным. Бацькі пачынаюць наракаць то на настаўніка, то на дзіця, то на вучэбную праграму ў цэлым. Але менавіта бацькі ... Падрабязней »

Узбагачаем фразеалагічны запас вучняў і паглыбляем веды

На вывучэнне фразеалогіі ў школе адводзяцца адзін-два спецыяльныя ўрокі для азнаямлення з паняццем фразеалагізма, яго характэрнымі асаблівасцямі. Гэтага, безумоўна, недастаткова, таму настаўніку неабходна распрацаваць пэўную сістэму па паглыбленні ведаў вучняў, узбагачэнні іх фразеалагічнага запасу на іншых уроках. Добрыя веды па беларускай мове немагчымыя без ведання яе фразеалогіі, у якой адлюстравана культура, гісторыя, менталітэт народа-носьбіта. Падрабязней »

Пра арганізацыю праектнай дзейнасці вучняў на ўроку праз урок для дарослых

Пра суполку педагогаў-альхоўцаў ведае шмат настаўнікаў. А вось пра групу “БіяХіПсі”, якая ўзнікла ў метадычным летніку ў Альхоўцы i існуе ўжо другі год, — толькі наведвальнікі летніка. Працуючы ў рамках тэмы аўтарскіх курсаў М.І.Запрудскага “Праектнае навучанне як механізм забеспячэння якасці адукацыі вучняў”, творчая група ў складзе 4 біёлагаў, 1 хіміка і 1 педагога-псіхолага распрацавала ўрок для дарослых, у рамках якога ... Падрабязней »

Папярэджваем арфаграфічныя памылкі

Рабоце па папярэджанні арфаграфічных памылак удзяляю шмат увагі на кожным уроку, выкарыстоўваючы эфектыўныя віды заданняў, якія фарміруюць правапісныя ўменні і навыкі. Падрабязней »

Калі важна эрудзіраваным стаць табе (квест)

Прафесійныя распрацоўшчыкі квестаў сцвярджаюць, што квест (значэнне слова — “пошук чагосьці, які суправаджаецца прыгодамі”) існаваў заўсёды. Першабытны чалавек закопваў забітага звера і пазначаў месца палачкай. Піраты хавалі нарабаваныя скарбы на незаселенай выспе, складалі карту, а потым гэтую карту дзялілі на некалькі частак! Чым не квест? Мы выкарыстоўваем наступнае азначэнне квеста: гульня, якая пачынаецца з легенды­загадкі, што складаецца з набору актыўнасцей рознай накіраванасці ... Падрабязней »

Навучаючы — вучуся

Для навучэнцаў пачатковых класаў першая настаўніца — нібы добрая чараўніца, якая адкрывае ім свет. Для бацькоў — добры дарадчык. І каб сумяшчаць у сабе гэтыя ролі, настаўніку трэба ведаць і ўмець вельмі многае… Настаўнік, калі ён сумленны, заўсёды павінен быць уважлівым вучнем. Максім Горкі Я заўсёды лічыла, што прафесія настаўніка — гэта адказная і нялёгкая работа. Але разважаючы з вышыні ... Падрабязней »

Прафесійная падтрымка для дашкольных педагогаў

“Арганізацыя метадычнай работы ва ўстановах дашкольнай адукацыі і аказанне метадычнай дапамогі спецыялістам, якія там працуюць, уключаючы кіраўнікоў і іх намеснікаў, — асноўная мая задача як метадыста вучэбна-метадычнага кабінета Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, — гаворыць Наталля Вітальеўна Вараб’ёва. — Калі педагогі адчуваюць пэўныя прафесійныя цяжкасці, не ведаюць, як правільна арганізаваць адукацыйны працэс з дзецьмі, правесці заняткі, іх трэба навучыць гэтаму”. Наталля Вітальеўна ... Падрабязней »

Для лепшага запамінання матэрыялу — схемы, табліцы, алгарытмы

Асноўным патрабаваннем да арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца забеспячэнне якасці адукацыі. Але на гэтым шляху існуюць пэўныя цяжкасці, якія звязаны з невысокай вучэбнай матывацыяй вучняў, зніжэннем цікавасці да вучобы, інтэлектуальнай пасіўнасцю; неадпаведнасцю паміж неабходнасцю фарміравання трывалых ведаў і вялікім аб’ёмам тэарэтычных звестак, якія атрымліваюць вучні на ўроках; высокімі патрабаваннямі да ведаў вучняў, вялікім аб’ёмам матэрыялу і недахопам часу. Таму перад кожным ... Падрабязней »

Візуальная інтэрактыўная матэматыка

У сувязі з ростам аб’ёмаў інфармацыі становіцца папулярным прадстаўляць інфармацыю ў выглядзе выяў. Па даных даследавання CISCO, 90% усёй інфармацыі ў інтэрнэце — візуальныя даныя. Велізарную колькасць інфармацыі неабходна асвойваць і сучасным школьнікам. Для сённяшніх навучэнцаў самымі звыклымі і хуткімі для ўспрымання формамі інфармацыі з’яўляюцца выявы, відэа і іншыя візуальныя даныя. Развіццё інфармацыйных тэхналогій і фарміраванне новай візуальнай культуры вылучае новыя ... Падрабязней »

Анлайн-настаўнік № 1

Нядаўна на спецыялізаванай еўрапейскай платформе Vedamo прайшоў фінал конкурсу для таленавітых педагогаў “Анлайн-настаўнік № 1 у Беларусі”. Арганізатарам конкурсу выступала першая ў Беларусі анлайн-школа Prime (https://primeonline.by) пры інфармацыйнай падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі (http://mgiro.minsk.edu.by). У склад журы конкурсу ўвайшлі за­снавальнік і дырэктар Prime Таццяна Курэц; настаўнік-метадыст, пераможца міжнародных конкурсаў “Лепшы настаўнік рускай славеснасці найбліжэйшага замежжа”, EdCrunchAwardOEK Алена Волкава; магістр ... Падрабязней »