Архіў катэгорыі : Метадычная скарбонка

Рыхтуемся да “першакласнага” жыцця

Стаць першакласнікамі дашкаляты рыхтуюцца загадзя: хтосьці пазнае асновы пісьма і ліку ў дзіцячым садку, хтосьці дадаткова наведвае падрыхтоўчую групу ў школе ці ў іншай адукацыйнай установе. Цікавы вопыт работы ў гэтым кірунку мае Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У ім ужо шмат гадоў працуе школа ранняга развіцця, дзе малышы спасцігаюць не толькі азы граматы, але і развіваюць свае творчыя ... Падрабязней »

Праз рознаўзроўневыя заданні — да станоўчай матывацыі

Звычайна клас складаецца з навучэнцаў з неаднолькавым развіццём і ступенню падрыхтаванасці, рознай паспяховасцю і рознымі адносінамі да навучання, рознымі інтарэсамі і станам здароўя. Настаўнік не можа пры традыцыйнай арганізацыі навучання раўняцца на ўсіх адначасова. І ён вымушаны весці навучанне ў прымяненні да сярэдняга ўзроўню — да сярэдняга развіцця, сярэдняй падрыхтаванасці, сярэдняй паспяховасці. Гэта непазбежна прыводзіць да таго, што моцныя вучні ... Падрабязней »

Алгарытмічны падыход пры рашэнні задач па тэме “Механіка”

Рашэнне задач у курсе фізікі — неабходны элемент навучання, які робіць веды ўсвядомленымі, пазбаўляе ад фармалізму. Рашэнне задач вучыць дзяцей вырашэнню праблем, спрыяе больш глыбокаму і трываламу засваенню фізічных законаў, развіццю лагічнага мыслення, кемлівасці, ініцыятывы, волі і настойлівасці ў дасягненні мэты, выклікае цікавасць да фізікі, дапамагае ў набыцці навыкаў самастойнай работы і служыць незаменным сродкам развіцця самастойнасці меркаванняў. Прычыны няўмення ... Падрабязней »

Сілай розуму

Які педагог, такія і вучні! Творчыя і мэтанакіраваныя, дапытлівыя і цікаўныя, актыўныя і здольныя ўзяць ініцыятыву ў свае рукі — выхаванцы настаўніцы пачатковых класаў сярэдняй школы № 94 Мінска Любові Аляксандраўны Сардалішвілі, фіналісткі (лаўрэата I ступені) Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2017”. У гэтым я пераканалася, наведаўшы ўрок матэматыкі ў 4 класе. Заняткі педагога былі цікавымі, пазнавальнымі, інфармацыйна ... Падрабязней »

У мажорным настроі

“Музыка патрэбна сучаснаму школьніку не для таго, каб абавязкова стаць музыкантам, а для таго, каб развіваць моцныя якасці характару, адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі, нарэшце выхоўваць сябе ўсебакова развітой асобай”, — пераканана суперфіналіст конкурсу “Настаўнік года — 2017” настаўніца музыкі сярэдняй школы № 53 Мінска Вольга Мікалаеўна Махітка. Творчая і натхнёная настаўніца пастаянна шукае такія метады і прыёмы навучання ... Падрабязней »

Развіваем слоўнік праз лексічныя практыкаванні

Якасць і ўзровень развіцця мовы чалавека залежаць ад таго, наколькі багаты яго слоўнікавы запас. Але для большасці дзяцей нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская. На жаль, родная мова з яе трапнымі выразамі, каларытам не становіцца мовай дзіцячага мыслення. З усіх ведаў і ўменняў, якімі павінен авалодаць сучасны вучань, адным з самых важных і неабходных для ... Падрабязней »

Навошта патрэбны веды?

(Прыклады пастаноўкі ключавых пытанняў на ўроках біялогіі) На першым уроку ў класах, дзе толькі пачынаю працаваць, стаўлю пытанне навучэнцам: “Навошта вы ходзіце ў школу?” Адказ: “Каб вучыцца, атрымліваць веды”. Я працягваю: “А навошта вам патрэбны веды?” Адказваюць: “Каб атрымліваць добрыя адзнакі, добра вучыцца”. — “А навошта вам добрыя адзнакі?”. У адказ: “Каб не лаялі бацькі”. Знаёмая сітуацыя, ці не так? ... Падрабязней »

Аўтэнтычныя матэрыялы па этапах

Праблема аўтэнтычных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў навучанні замежным мовам, выклікае шмат рознагалоссяў. Паняцце аўтэнтычных матэрыялаў з’явілася ў методыцы не так даўно, што звязана з сучаснай пастаноўкай мэт навучання замежнай мове. У сучаснай замежнай і айчыннай методыцы тэрмін “аўтэнтычныя матэрыялы” практычна выціснуў тэрмін “арыгінальныя матэрыялы”, які выкарыстоўваўся раней. Пры гэтым ступень аўтэнтычнасці вучэбных матэрыялаў з’яўляецца сур’ёзнай метадычнай праблемай. У гэтым артыкуле ... Падрабязней »

Да навукі і дасягненняў праз робататэхніку

Бацькі заўсёды хвалююцца за сваіх дзяцей. Хвалююцца за тое, каб тыя выраслі не толькі дастойнымі, але і паспяховымі, шчаслівымі людзьмі. Сучасная адукацыя робіць упэўненыя крокі наперад, звязаныя з такімі методыкамі, як чытанне, пісьмо, а таксама развіццё мовы, камунікатыўных навыкаў. Аднак асаблівай папулярнасцю зараз карыстаецца робататэхніка або LEGO-канструяванне. Калектыў сярэдняй школы № 4 Салігорска заўсёды імкнецца рэалізаваць новыя і крэатыўныя ідэі. ... Падрабязней »

Медыяадукацыя на ўроках і ў час даследаванняў

Артур Уладзіміравіч Алейнік настаўнічае 7 гадоў. Невялікі тэрмін, але для педагога ён стаў насычаным і разнастайным. І ўсё таму, што Артуру Уладзіміравічу працаваць у школе цікава. У яго ніколі не бывае аднастайных і сумных урокаў. У сярэдняй школе № 2 Століна, дзе працуе мой сённяшні суразмоўнік, вітаюцца сучасныя школьныя тэхналогіі. У метадычным арсенале Артура Уладзіміравіча — актыўная ацэнка, медыяадукацыя, перавернуты ... Падрабязней »